IMG 1030У рамках акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" рэктар Віктар Гайсёнак разам са старшынёй прафсаюза РІВШ Наталляй Клішэвіч ўсклалі кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ў Мінску, у акцыі таксама прымалі ўдзел прарэктары РІВШ, Людміла Кажухоўская і Вячаслаў Шупляк. Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак у перадсвяточныя дні праходзяць па ўсёй краіне. Да акцыі можа далучыцца любы беларус. Плошча Перамогі - адна з самых першых велічных плошчаў Мінска, створаная для таго, каб ушанаваць памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Манумент Перамогі - помнік мужнасці і самаахвярнасці ўсіх воінаў і партызан, якія адстаялі ў баях свабоду і незалежнасць.

IMG 1021   IMG 1044 1