mo

Шаноўныя калегі! Сябры!

Ад імя Міністэрства адукацыі і сябе асабіста шчыра віншую вас з нашым прафесійным святам — Днём настаўніка!

Прафесія настаўніка — адна з лепшых на зямлі. Адкрыць дзіцяці чароўны свет ведаў, навучыць яго любіць Радзіму і паважаць бацькоў, дапамагчы знайсці верных сяброў на ўсё жыццё — задачы настаўніка можна пералічваць бясконца. Штодзень вы праводзіце для дзяцей урокі па прадметах і адначасова даяце вучням урокі дабрыні, спагады, міласэрнасці. Вы заўсёды побач са сваімі навучэнцамі і выхаванцамі, заў­сёды падтрымаеце іх у складаную хвіліну і падзеліце з імі радасць перамогі. У гэтым і заключаецца сапраўднае настаўніцкае шчасце — быць патрэбным.

Асабліва цёплыя словы хачу адрасаваць настаўнікам — ветэранам педагагічнай працы. Ваша жыццё, ваша стаўленне да настаўніцкай прафесіі — лепшы прыклад для сучасных педагогаў. Час не стаіць на месцы, у настаўніка сёння ўсё больш магчымасцей для выкарыстання ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе інфармацыйных тэхналогій, інавацыйных методык і г.д. Але ў вас, паважаныя педагогі-ветэраны, мы штодзень вучымся галоўнаму ў прафесіі — любіць дзяцей і справу, якую робіш.

Асаблівае віншаванне адрасую нашым пачынаючым калегам — маладым спецыя­лістам, якія толькі адкрываюць для сябе асалоду вучыць дзяцей. Вы толькі ў пачатку выдатнага і цікавага шляху. Не спыняйцеся на дасягнутым, смела ідзіце наперад, да новых ведаў, каб падарыц­ь іх сваім навучэнцам. Спа­дзяюся, што педагогіка стане для вас справай усяго жыцця. Ваша галоўная перавага — блізкасць да вашых выхаванцаў па ўзросце, магчымасць гаварыць з імі на адной мове. Скарыстайцеся гэтым, каб наладзіць з навучэнцамі трывалыя і даверлівыя адносіны. Станьце для іх вернымі сябрамі.

Жадаю ўсім вам, дарагія калегі, плёну ў працы, моцнага здароўя, святочнага настрою, міру і дабра ў вашых сем’ях. Няхай побач будуць верныя сябры і аднадумцы, а настаўніцкая праца дорыць толькі прыемныя эмоцыі. 

Са святам! З Днём настаўніка! 

 

Ігар КАРПЕНКА,

міністр адукацыі

Рэспублікі Беларусь