m-sh-Пяты сезон унікальнага праекта! Міжнародная летняя школа беларусістыкі пройдзе з 17 па 28 жніўня і аб'яднае прадстаўнікоў розных краін і розных узростаў, якіх цікавіць Беларусь. Гэта спецыялісты у галіне беларусістыкі і славістыкі, аспіранты і студэнты, перакладчыкі, беларусы замежжа і ўсе захопленыя беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай. Сёлета праграма школы будзе арганізавана анлайн.

Актуальнасць правядзення школы абумоўлена таксама магчымасцю актывiзаваць мiжнароднае супрацоўнiцтва з прадстаўнiкамi замежных навуковых школ, якiя займаюцца даследаваннямi ў галiне беларусicтыкi i славiстыкi, абмяняцца вопытам з замежнымi спецыялiстамi — фiлолагамi i культуролагамi. Адукацыйная праграма разлічана як на пачаткоўцаў, якія раней не сутыкаліся з беларускай мовай, так і на тых, хто ўжо вывучаў яе ў школе, універсітэце ці ў непасрэдных стасунках з носьбітамі беларускай мовы. Запланаваны лекцыі па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальныя кансультацыі з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.

Падрабязна на Радыё Беларусь >>>