У Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пачала сваю работу 3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі

Сёлета ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы ўжо трэці раз запар ладзіцца Міжнародная летняя школа беларусістыкі. У школе ўдзельнічаюць навукоўцы і студэнты з 18 краін свету сярод якіх Україна, Расія, Польшча, Чэхія, Літва, Латвія, Эстонія, Венгрыя, Кітай, Японія, ЗША і інш.
Прывітальныя цеплыя словы прагучалі ад рэктара, прафесара Гайсёнка Віктара Анатольевіча, які пажадаў слухачам поспехаў у навучанні, а таксама атрымаць асалоду ад разнастайных культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў. Перад пысутнымі выступіў фальклорны калектыў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, тасама да прысутных звярнулася кіраўнік праекту Лідзія Іванаўна Сямешка, якая адзначыла, што ўдзельнік МЛШБ – асоба актыўная, адукаваная і ў пераважнай большасці шматмоўная. Таму, як правіла, валодае сучаснымі стратэгіямі авалодання мовай, мае ўжо сфармаваны індывідуальны кагнітыўны стыль працы і можа ацэньваць новы адукацыйны вопыт паводле ўласнай аксіялагічнай шкалы.
Кожны год праграма школы ўключае нешта новае. Селета МЛШБ прысвечана 500 – годдзю кнігадрукавання, таму першая лекцыя доктара філасофіі Ірыны Дубянецкай была пра Францыска Скарыну і еўрапейскую рэфармацыю. Кожны год у школе выкладаюць больш за 20 выкладчыкаў, навукоўцаў і мастацкіх дзеячоў. Не абыходзіцца школа і без студэнтаў-валанцераў, якія замяняюць падчас прафесійных гідаў, дапамагаюць слухачам хутчэй акунуцца ў моўнае асяроддзе і бліжэй пазнаеміцца з таямніцамі Мінска.
Кожная мова – гэта своеасаблівы погляд на свет, гэта склад душы яе носьбітаў, логіка іх розуму і стылю мыслення. Беларускі погляд на свет, замацаваны тысячагадовай традыцыяй у багатай духоўнай і інтэлектуальнай культуры беларускага народа, у яго гістарычным вопыце і без сумневу ўзбагаціць кожнага, хто захоча авалодаць ім.
 19601218 1422012467888086 4626174796706934249 n

Інтэрвью з дырэктарам школы