3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі. 5-6 лiпеня

У сераду 5 ліпеня удзельнікі 3-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі праслухалі лекцыю “Беларуская мова ў сучаснай сацыякультурнай прасторы”, якую чытаў член-карэспандэнт НАН Беларусі, прафесар Аляксандр Аляксандр Лукашанец. Падчас яе правядзення разгладаліся наступныя пытанні: узровень развіцця сістэмы беларускай мовы, аспекты гарманізацыі моўнай сферы ва ўмовах двухмоўя, актуальныя задачы пашырэння беларускай мовы ў грамадстве,  Меры па забеспячэнні беларускамоўнай кампетэнцыі і інш.

У другой палове дня удзельнікі МЛШБ наведаліНацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

 

  

 

6 ліпеня Наталля Матыліцкая прачытала удзельнікам МЛШБ лекцыю “Беларускі каляндарна-абрадавы фальклор: сучасная інтэрпрэтацыя і формы выканання”, падчас якой яны пазнаёміліся з міфалагічным зместам калядных абрадаў, звычаяў, песень,  разнастайнасцю відаў беларускіх веснавых песень, структурай і семантыкай абраду і вобразамі купальскіх песень і інш.