3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі. 7-9 лiпеня

7 ліпеня удзельнікі МЛШБ праслухалі лекцыі дацэнта Кацярыны Любецкай “Актыўныя працэсы ў сістэме функцыянальных стыляў сучаснай беларускай мовы”  і  “Культура Беларусі ў Х—ХІІІ стагоддзях” дацэнта Сяргея Тарасава. Другая палова дня была прысвечана экскурсіі ў Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

   

 

2017 – год 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.  Таму два дні з жыцця беларускіх гасцей былі прысвечаны наведванню самага старажытнага горада Беларусі, а таксама роднага горада беларускага першадрукара Францыска Скарыны -  Полацка. 8 і 9 ліпеня удзельнікі МЛШБ пабачылі
шмат розных архітэктурных помнікаў і славутасцяў славутага горада.