3-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі. 11-12 лiпеня

У аўторак 11 ліпеня удзельнікі МЛШБ праслухалі лекцыю “Гісторыя Беларусі ў замках”, якую прачытаў пісьменнік, член Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА Анатоль Бутэвіч.У другой палове дня адбылася экскурсія ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

  

 

 

У сераду 12 ліпеня адбылася лекцыя “Беларуская тапанімія і антрапанімія: гісторыя і сучасны стан”, якую чытаў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Я.Коласа НАН Беларусі Ігар Капылоў. Пасля яе удзельнікі школы накіраваліся ў Музей старажытнай беларускай культуры НАН Беларусі.