3-я Міжнароднай летняя школа беларусiстыкi. 14-15 лiпеня. Закрыццё школы.

14 ліпеня удзельнікі МЛШБ прымалі ўдзел у экскурсіі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, які знаходзіцца ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна Мінскай вобласці. На сённяшні дзень - гэта адзіны ў Беларусі музей- скансэн, музей пад адкрытым небам. Слухачы школы мелі магчымасць цалкам акунуцца ў атмасферу беларускай народнай культуры, азнаёміцца не толькі з архітэктурай і інтэр'ерам збудаванняў XVIII — пачатку XX стагоддзя, але і з традыцыямі, звычаямі і павер’ямі продкаў беларусаў.

  

 

 

15 ліпеня адбылося закрыццё 3-й Міжнароднай летняй школы беларусістыкі.

У праекце прынялі ўдзел 44 удзельніка з 15 краін свету (Венгрыя, Германія, ЗША, Іспанія, Кітай, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Сербія, Славакія, Україна, Чэхія, Швецыя, Японія), а таксама студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт”, УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

 

Удзельнікі МЛШБ атрымалі ўнікальную магчымасць за кароткі час набыць навыкі беларускамоўнай вуснай і пісьмовай камунікацыі, глыбей успрыняць беларускі свет з яго моўнай і сацыякультурнай адметнасцю, узбагаціцца цікавымі ведамі і новым эмацыянальна-пачуццёвым вопытам.

 Адной з асаблівасцяў дадзенага адукацыйнага праекта з’явілася тое, што ўдзельнікі расстаўлялі акцэнты пры сумесным аналізе моўнага, гістарычнай і культурнай спадчыны Беларусі ў форме розных камунікацыйных мерапрыемстваў (у дыскусійных групах, на адкрытых лекцыях і майстар-класах, у працэсе правядзення мерапрыемстваў шырокай культурнай праграмы) 

Віншуем усіх удзельнікаў, выкладчыкаў, валанцёраў і арганізатараў за выдатную працу!

Вялікі ўсім дзякуй!

   

 

Больш фота і відэаматэрыялаў можна знайсці, перайшоўшы па спасылцы:

https://www.facebook.com/photo.php?fbid=1434601519962514&set=oa.1869044053359703&type=3&theater