ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ


Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы
Кафедра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі
запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Этна-канфессіянальныя адносіны ў Вялікім Княстве Літоўскім»,
Больш за сем стагоддзяў таму на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы аднавіліся працэсы культурнага ўзаемаўздзеяння рознаэтнічных груп насельніцтва і полірэлігійнага арэалу. Працэсы, якія за больш чым пяць стагоддзяў карэнным чынам змянілі культурную прастору гэтай часткі Еўропы, дазволілі выбудаваць стратэгіі ўзаемапаразумення, далі новы імпульс развіццю моўных, сацыяльных і палітычных адносін унутры Вялікага Княства Літоўскага, сфарміравалі юрыдычныя асновы і разгалінаваныя практыкі адаптацыі і інкультурацыі мігрантаў у соцыум поліэтнічнай дзяржавы.
Праблемы, якія мы б хацелі абмеркаваць вельмі насычаныя і часам маюць устойлівую гістарыяграфічную традыцыю, часам ва ўмовах новых крыніцазнаўчых і метадалагічных даследаванняў патрабуюць карэннага пераасэнсавання. У такіх умовах запрашаем да ўдзелу працы канферэнцыі і выкарыстання яе ў якасці пляцоўкі для абмеркавання і навуковай дыскусіі.
Па выніках канферэнцыі плануецца выданне спецыялізаванага навуковага сборніка.
Праблемнае поле канферэнцыі і пытанні да абмеркавання:
- Талерантнасць як сацыяльная катэгорыя ў грамадстве Вялікага Княства Літоўскага і на беларускіх землях;
- міграцыйныя працэсы ва Усходняй Еўропе і Вялікім Княстве Літоўскім XIV – XVII ст.;
- этна-канфесійныя групы насельніцтва на Беларусі : ад адаптацыі да інкультурацыі;
- іслам у Вялікім Княстве Літоўскім і яго ўклад у гісторыка-культурную спадчыну Беларусі;
- нехрысціянскія палітычныя, эканамічныя і культурныя эліты Вялікага Княства Літоўскага;
- персанальная гісторыя ў крыніцах эпохі Вялікага Княства Літоўскага;
- сацыяльныя механізмы адаптацыі мігрантаў у грамадства Вялікага Княства Літоўскага; рэгіянальныя асаблівасці і цэнтральнаеўрапейскія тэндэнцыі XVI – XVIII ст.;
- цэнтр і перэферыя Вялікага Княства Літоўскага ў адносінах да нехрысціянскіх рэлігій і асобных хрысціянскіх канфесій;
- гістарыяграфія гісторыі канфесій на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага : навуковыя школы і даследчыя цэнтры ХІХ – ХХІ ст.
Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская (сінхронны пераклад не прадугледжаны).
Час правядзення: 2 – 3 лістапада 2018 г.
Месца правядзення: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Мінск, вул. Маскоўская, 15.
Фармат канферэнцыйных дакладаў і рэгламент канферэнцыі: на пленарным пасяджэнні – да 20 хвілін, на секцыях – да 15 хвілін.
Заяўкі з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку; ступені і звання; кантактных дадзеных; наймення структурнага падраздзялення і тэмы паведамлення дасылайце да 1 кастрычніка 2018 г. на адрас электроннай пошты: (liubaja_aliona@mail.ru).. Персанальныя запрашэнні будуць дасланыя па папярэдняй замове на адрас электроннай пошты.
Па пытанням звяртайцеся ў Аргкамітэт, які знаходзіцца Мінск (220007), вул. Маскоўская, 15, кафедра гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі (каб. 319). Тэлефон – (375-17)2002047. Ці асабіста да загадчыка кафедры, кандыдата гістарычных навук Любай Алёны Аляксандраўны.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак.
Арганізацыйны збор для ўдзельнікаў не прадугледжаны. Пражыванне, выдаткі